Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка зноў пазваніў Пуціну

16.08.2020 18:16
15 жніўня Лукашэнка ўжо заявіў пра пра гатоўнасць Расіі дапамагчы.
      . , 16  2020
Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў сваю падтрымку. Мінск, 16 жніўня 2020 года PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зноў пагаварылі па тэлефоне, перадае БЕЛТА. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Паводле інфармацыі агенства, "прэзідэнт Расіі выказаў сваё бачанне абстаноўкі, якая складваецца вакол нашай краіны".

У ходзе тэлефоннай размовы кіраўнікі краін "пацвердзілі дамоўленасць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў частцы знешніх пагроз збоку будуць рэагаваць сумесна ў адпаведнасці з палажэннямі, прадугледжанымі Дамовай аб калектыўнай бяспецы".

15 жніўня Лукашэнка ўжо заявіў пра пра гатоўнасць Расіі дапамагчы.

"Галоўнае, каб гэтымі праблемамі не скарысталіся дэструктыўныя сілы, якія імкнуцца да таго, каб нанесці шкоду ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву дзвюх краін", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Пуцін і Лукашэнка "пацвердзілі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін".

вс