Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На першым энергаблоку БелАЭС загружана ядзернае паліва

20.08.2020 16:17
Беларуская АЭС з двума рэактарамі сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

На першым энергаблоку Беларускай АЭС загружана ядзернае паліва, аперацыі фізічнага пуску прадаўжаюцца, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення рэгулявання ядзернай бяспекі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Віген Марухян, перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

„На сёння загружаны 163 касеты ў рэактарную ўстаноўку. Але пры гэтым ёсць яшчэ пэўныя працэдуры ў частцы ўшчыльнення, яны адбываюцца не за адну гадзіну або дзень, - адзначыў Віген Марухян. - Другая фаза (фізічнага пуску. - Заўвага БЕЛТА) плануецца па меры таго, як эксплуатуючая арганізацыя - Беларуская АЭС - прышле нам паведамленне, што гатова да пачатку гэтай фазы, гэта значыць, да гідраўлічных выпрабаванняў".

Як паведамлялася, загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока БелАЭС пачалася 7 жніўня. Паліва выраблена на Новасібірскім заводзе хімканцэнтратаў, узровень абагачэння вар'іруецца ад 1,3 працэнта да 4,4 працэнта.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны плануецца ў ІV квартале 2020 года. Увод другога энергаблока прадугледжаны ў 2022 годзе.

аз