Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алесь Міхалевіч: Беларускае грамадства не бачыць пагрозы з боку Польшчы і Літвы

22.08.2020 15:16
Паводле яго, такая рыторыка проста неабходная кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.  
  .
Пратэсты ў Беларусі.PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Беларусы не вераць Аляксандру Лукашэнку ў тое, што Польшча і Літва пагражаюць бяспецы іхнай краіны, кажа беларускі апазіцыянер Алесь Міхалевіч. Такім чынам палітык пракаментараваў словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што „сцэнар каляровых рэвалюцый вядзецца супраць Беларусі”. Беларускі прэзідэнт заклікаў армію абараняць „тэрытарыяльную цэласнасць краіны”.

Намеснік кіраўніка беларускіх прафсаюзаў Алесь Міхалевіч адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка не разумее значэння слоў „супрацоўніцтва”, „суседства” і „дыялог”.

- Беларускае грамадства не верыць як у палітычную, так і вайсковую пагрозы з боку  Польшчы, Літвы, ці Украіны. На жаль Лукашэнка на дыялог не гатовы.

Ад пачатку пратэстаў у Беларусі Аляксандр Лукашэнка пераконваў Расею і сваіх суайчыннікаў у тым, што апошнія падзеі, гэта вынік замежнага ўмяшальніцтва, а за маніфестацыямі стаяць палякі, літоўцы і ўкраінцы.

Як падкрэсліваюць беларускія і расійскія ваенныя аналітыкі, такая рыторыка неабходная Лукашэнку, бо толькі „знешняя агрэсія” можа прымусіць Уладзіміра Пуціна накіраваць расійскія войскі на дапамогу беларускаму рэжыму.

аз