Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы выходзяць на «Марш новай Беларусі»

23.08.2020 07:06
Пачатак маршу  запланаваны на 14 гадзін, канцавы пункт ў Мінску – Плошча Незалежнасці.
.
.Фота: НЕХТА

Сёння, у нядзелю, 23 жніўня беларусы выйдуць на «Марш новай Беларусі». На акцыю ў Мінск плануюць прыехаць беларусы з розных куткоў краіны. Тыдзень иаму на мінулым маршы былі вылучаныя тры простыя народныя патрабаванні:

-Неадкладнае вызваленне ўсіх затрыманым і палітвязняў

-Сыход у адстаўку Аляксандра Лукашэнкі

-Правасуддзе над вінаватымі ў забойствах і катаваннях

Дагэтуль улада праігнаравала ўсе патрабаванні пратэстоўцаў. Палітолаг Павел Усаў лічыць, што сённяшні «Марш новай Беларусі» стане чарговым пераломным момантам у супрацьстаянні грамадства і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі:

-Сёння наступае чарговы ключавы момант. Марш пакажа, колькі пратэстнай энергіі захавалася ў грамадстве. Мне здаецца, што Лукашэнка ўжо не зможа загнаць грамадства ў кут, змусіць яго да паслухмянасці.

Пачатак Маршу новай Беларусі запланаваны на 14 гадзін, канцавы пункт Маршу ў Мінску – Плошча Незалежнасці, у рэгіёнах – цэнтральныя плошчы гарадоў.

Беларуская дыяспара і сусветная грамадскасць таксама далучаецца да пратэстаў у Беларусі. Сёння ў 25 краінах свету пройдзе «Ланцуг Салiдарнасцi» з народам Беларусі. Ланцуг выстраіцца таксама і ў Варшаве.

эж