Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Знойдзены мёртвым магчымы ўдзельнік пратэстаў

23.08.2020 07:13
22 жніўня цела Мікіты Крыўцова было знойдзена павешаным у лесе ў Партызанскім раёне сталіцы.
Мікіта КрыўцоўФота з сацыяльных сетак

28-гадовы Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Ён прыехаў з Жодзіна ў Мінск і перастаў выходзіць на сувязь. Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў раёне РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску. Там яго адшукаць не ўдалося.

Сведчанняў таго, што Мікіта ўдзельнічаў альбо не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пакуль няма.

22 жніўня цела маладзёна было знойдзена павешаным у лесе ў Партызанскім раёне сталіцы. Міліцыя паведаміла сям’і, што на целе няма бачных цялесных пашкоджанняў, аднак сям’я пакуль не бачыла цела
Мікіты Крыўцова.

Ён быў футбольным фанатам, на назе ў Мікіты была татуіроўка з выявай Якуба Коласа.

onliner/nn/эж