У той час калі Беларусь ахоплена масавымі пратэстамі і забастоўкамі – у сілавых структурах вядзецца падрыхтоўка, абмяркоўваюцца сцэнары развіцця падзеяў. Пра гэта сведчаць заявы міністра абароны.
Віктар Хрэнін сказаў, што дзеянні арміі за мяжой могуць палічыць генацыдам уласнага народа. Паводле Хрэніна гэта можа стаць асновай для захопу ўлады сілавым шляхам.
Святлана Ціханоўская каментуючы выказванні міністра абароны Беларусі для Балтыйскага інфармацыйнага агенцтва заявіла, што большасць вайскоўцаў разумеюць становішча краіны:
- Гэта злачынства з боку арміі, калі яна выканае злачынны загад і выйдзе супраць беларускага народа. Ваенныя – гэта таксама беларускія людзі і не можа быць так, каб беларусы білі беларусаў. І я поўнасцю ўпэўненая ў тым, што большасць у арміі і міліцыі разумее гэта.
Святлана Ціханоўская 11 жніўня была вывезена ў Літву.
tut.by/BNS/аев