23 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску праходзіць «Марш новай Беларусі». У ім бяруць удзел жыхары краіны, нязгодныя з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў а таксама рабочыя буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў.
Калоны з бел-чырвона-белымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтру з розных куткоў беларускай сталіцы. Чакаецца, што перад людзьмі выступяць прадстаўнікі Каардынацыйнай рады.
Пры гэтым ад раніцы Мінск літаральна запаланілі сілавікі і ваенная тэхніка. Адміністрацыйныя будынкі агароджаныя металічнымі рамкамі, Стэла – калючым дротам. Дзе-нідзе Мінск патрулююць ваенныя. Праз узмацняльнікі міліцыя папярэджвае, што збор людзей несанкцыянаваны і супраць іх можа быць ужытая сіла. Аднак людзей гэта не спыняе, людзі ідуць цэлымі семя’мі, гаворыць шматдзетная маці Анастасія:
-Мы прагнем пераменаў. Нягледзячы на дождж, усёй сям’ёй разам з дзецьмі ідзем на марш.
«Марш новай Беларусі» таксама праходзіць у рэгіёнах Беларусі. Напрыклад у Гродне па ўсіх радыёстанцыях амаль кожныя паўгадзіны транслююць заяву ад пракуратуры пра адміністратыўную і крымінальную адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Месца збору (Савецкая плошча) падрыхтавана ды абгароджана. У цэнтр Гродне з’ехаліся машыны з унутранымі войскамі, аўтазакі, бусы. У Берасці збор прызначаны на плошчы Леніна.
euraradio/racyja/эж