Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія ўлады спалохаліся балонікаў

24.08.2020 10:03
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, пра спыненне парушальнікаў паветранай прасторы Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

Імі былі паветраныя балонікі, запушчаныя з Літвы. Беларускія ўлады заявілі пра тое, што гэта правакацыя з боку Літоўскай Рэспублікі, рыхтуецца афіцыйная нота пратэсту.

- У нас зʼяўляюцца праблемы ня толькі ўнутры але і звонку. Гэта абсалютна скаардынаваныя дзеянні.

Казаў на днях Лукашэнка. Падобныя абвінавачанні агучваў і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

- Вядзецца скаардынаваныя кампанія па справакаванні ў нашай краіне доўгатэрміновага палітычнага ды эканамічнага крызысу з дэстабілізацыяй сітуацыі. Для перадухілення дадзенага сцэнару мы прадугледзілі задзейнічанне сіл хуткага рэагавання.

Высветлілася, што насамрэч парушэнне было з боку Беларусі. Учора беларускі верталёт Мі-24 перасек літоўскую дзяржаўную мяжу ў раёне вёскі Мядзінінкай. Сёння Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту ў звязку з парушэння дзяржаўнай мяжы Літвы.

юл