Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вольга Кавалькова, член Каардынацыйнай Рады, пераведзена ў ізалятар на Акрэсціна

25.08.2020 07:14
Павал Усаў: гэта паказальны арышт і паказальныя рэпрэсіі.
   (L-P):        ,      ,                 -       ,
Прэзідюм Каардынацыйнай Рады (L-P): Заснавальнік Мінскага цэнтра пасярэдніцтва і перамоваў Лідзія Уласава, былы дырэктар Куплаўскага тэатра Павел Латушка, прадстаўнік кампаніі па агітацыі беларускага палітыка Віктара Бабарыка Марыя Калеснікава і юрыст Максім Знак прысутнічалі на прэс-канферэнцыі Каардынацыйнай Рады пры Беларуская апазіцыя ў Мінску,EPA / TATYANA ZENKOVICH Пастаўшчык: PAP/EPA

Вольга Кавалькова, член Каардынацыйнай Рады, пераведзена ў ізалятар на Акрэсціна.

Кавалькова і Сяргей Дылеўскі сёння раніцою былі затрыманыя АМАПам на прахадной МТЗ. Іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Палітычны аглядальнік Павал Усаў лічыць, што гэта паказальны арышт і паказальныя рэпрэсіі.

Улады пачалі непасрэдны ціск на сябраў Каардынацыйнай рады і прэзідыума дзеля таґо, каб зачысціць цалкам палітычную прастору з аднаго боку, а з іншага боку, пачаць тэрор і дачыненні да тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія асмеліліся актыўна ўключыцца ў палітычную барацьбу”.

Лідзія Уласава, Павал Латушка і Святлана Алексіевіч выкліканы ў Следчы Камітэт. 

А 10 гадзіне ў Мінску грамадская супольнасць склікаецца каля будынку Следчага Камітэта ў Мінску, вуліца Фрунзе 19, каб падтрымаць Паўла Латушку.​

яс