Вольга Кавалькова, член Каардынацыйнай Рады, пераведзена ў ізалятар на Акрэсціна.
Кавалькова і Сяргей Дылеўскі сёння раніцою былі затрыманыя АМАПам на прахадной МТЗ. Іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Палітычны аглядальнік Павал Усаў лічыць, што гэта паказальны арышт і паказальныя рэпрэсіі.
„Улады пачалі непасрэдны ціск на сябраў Каардынацыйнай рады і прэзідыума дзеля таґо, каб зачысціць цалкам палітычную прастору з аднаго боку, а з іншага боку, пачаць тэрор і дачыненні да тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія асмеліліся актыўна ўключыцца ў палітычную барацьбу”.
Лідзія Уласава, Павал Латушка і Святлана Алексіевіч выкліканы ў Следчы Камітэт.
А 10 гадзіне ў Мінску грамадская супольнасць склікаецца каля будынку Следчага Камітэта ў Мінску, вуліца Фрунзе 19, каб падтрымаць Паўла Латушку.
яс