Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗБС "Бацкаўшчына" і пісьменнікі заклікаюць улады спыніць спробы расколу беларускага грамадства

25.08.2020 10:58
З такім зваротам выступіў учора Саюз беларускіх пісьменікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
.
.https://zbsb.org/

Беларускія ўлады на самым высокім узроўні пачалі казаць, што ў беларускіх пратэстоўцаў, нібыта, ёсць праграма, згодна з якой яны хочуць гвалтоўна уводзіць беларускую мову, зрабіць Беларускую праваслаўную царкву аўтакефальнай, гвалтоўна ўвесці бел-чырвона-белы сцяг.

Прэс-сакратар Згуртавання Беларусаў свету „ Бацькаўшчына” Сяргей Кандрасенка кажа, што такім чынам улады імкнуцца адцягнуць увагу ад тых праблемаў і тых патрабаванняў, якія пратэстоўцы маюць насамрэч.

Пры тым, што і бел-чырвона-белы сцяг, і герб Пагоня маюць статус гістарычнай сімволікі ў Беларусі, герб Пагоня ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Таму мы вырашылі зрабіць гэты зварот, бо такім чынам, нам здаецца, беларускае грамадства хочуць раскалоць.”

Аўтары спадзяюцца, што праз дзяржаўныя СМІ, якія па рассылцы атрымалі зварот, яго пачуе таксама Аляксандр Лукашэнка.

яс