Беларускі футбол у 2020 здабыў сусветную славу. Падчас пандэміі каранавіруса беларуская Вышэйшая ліга была адзінай у Еўропе, якая не спыніла сваёй дзейнасці. Адданыя заўзятары, якія страцілі магчымасць сачыць за матчамі «Барсэлоны», «Баварыі» і «Чэлсі» перакінулі сваю ўвагу на «Іслач», «Слуцк» і «Нёман». Аднак і цяпер пытанне працягу матчаў розных ліг застаецца нявырашаным. У сувязі з падзеямі ў краіне Федэрацыя адмяніла ўсе матчы на бліжэйшыя тыдні.
Гульцы каманды "Крумкачы" перад матчам з Хімікам
На матч мінулага тура беларускай першай лігі па футболу гульцы каманды «Крумкачы» выйшлі ў майках з надпісам «Мы з народам». Фотаздымкі футбалістаў распаўсюдзіліся ў інтэрнэце і атрымалі вельмі пазітыўны водгук. Пра ідэю акцыі і пазіцыю клубу ў дачыненні да таго, што адбываецца ў краіне нам расказаў прэс-сакратар «Крумкачоў» Сяргей Южык:
- Гэта была акцыя саміх футбалістаў. Мы з'яўляемся першым клубам у Беларусі, які падтрымаў тых, хто сядзіць у турмах і выказаў пратэст супраць гвалту. Таму гэта як бы лагічны працяг нашай пазіцыі. Акрамя гэтага, футбалісты такім чынам выказалі сваю думку пра забарону прысутнасці заўзятараў на трыбунах, бо футбол без іх– гэта не футбол.
Беларуская Федэрацыя Футболу назвала палітычнымі дзеянні некалькіх гульцоў падчас матчаў у мінулыя выхадныя. Як інфармуе tribuna.by, Яўген Шыкаўка са сталічнага «Дынама», Усевалад Садоўскі з «Руху Брэст», Павел Нехайчык з БАТЭ і іншыя пасля забітых голаў паказалі знак перамогі – два пальцы ўверх. Таксама можна было ўбачыць узняты кулак і белыя стужкі на руках гульцоў розных каманд.
Футбалісты паказваюць знак перамогі
Нагадаем, што АБФФ перад выбарамі ў сваіх сацсетках падтрымлівала дзейнага кіраўніка Беларусі, карыстаючыся хэштэгам #БеларусьОднаНеОтдадим. Федэрацыя аднак не сваю пазіцыю палітызаванай.
Падчас пратэстаў 11 жніўня быў затрыманы нападаючы БАТЭ Барысаў Антон Сарока. Ямупрысудзілі 7 сутак арышту, аднак адпусцілі пасля 3 дзён, праведзеных за кратамі. У падтрымку свайго таварыша выступілі гульцы БАТЭ, на чале з капітанам Ігарам Стасевічам.
Альберт Ежы Вяжбіцкі
выкарыстаныя матэрыялы з by.tribuna.com