Святлана Ціханоўская заклікала шанаваць суверэнітэт Беларусі і яе тэрытарыяльную інтэгральнасць. Яна прыняла ўдзел (пры дапамозе відэа-канферэнцыі) у надзвычайным паседжанні камісіі замежных спраў Еўрапейскага парламенту.
Святлана Ціханоўская казала, што Беларусь прачнулася. –Мы ўжо не апазіцыя, мы – большасць, – падкрэсліла яна.
-Мірная рэвалюцыя працягваецца. Гэта ні прарасійская, ні антырасійская рэвалюцыя, гэта таксама ні антыеўразвязаўская, ні праеўразвязаўская рэвалюцыя. Гэта імкненне беларусаў да свабоднага і сумленнага выбару сваіх лідараў і прымання рашэння пра свой уласны лёс.
Святлана Ціханоўская таксама казала, што Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы.
-Культурніцка, гістарычна і геаграфічна Беларусь належыць Еўропе. Мы хочам прытрымлівацца нормаў міжнароднага права і хочам заняць месца сярод еўрапейскіх народаў, на якое мы заслугоўваем.
Святлана Ціханоўская таксама казала, што беларусы выйшлі на вуліцы, не паддадуцца і не адмовяцца ад сваіх патрабаванняў. Яна падкрэслівала, што грамадзяне хочуць мірным шляхам прывесці да свабодных выбараў.
ав