Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне сілавікі пачалі выконваць загад Лукашэнкі: «навесці парадак»

25.08.2020 09:30
Тым не менш, гродзенцы робяць спробу наладзіць з уладай дыялог.
  , 24.08.2020
Акцыя ў Гродне, 24.08.2020 radyjo.net/А.Завіноўскі

Міліцыя не дазволіла правесці ў Гродне чарговую акцыю пратэста ўвечары ў панядзелак, перакрыўшы плошчу Леніна. У Мастах складаюць пратаколы на ўдзельнікаў нядзельнага шэсця. Тым не менш, гродзенцы робяць спробу наладзіць з уладай дыялог.

У панядзелак ужо традыцыйныя акцыі пратэсту на цэнтральных плошчах горада не адбыліся. АМАП перакрыў усе падыходы. Некалькі сотняў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, пастаяўшы ў парку Жылібера, вымушаны былі разысціся.

З панядзелка ў Мастах міліцыя пачала складаць пратаколы на ўдзельнікаў шэсця з вялікім бел-чырвона-белым сцягам па цэнтральнай вуліцы горада – суды ўжо прызначаныя на 3-га верасня.

Тым часам група гродзенцаў аднесла ў выканкам дакумент, у якім выклала прапановы па стварэнню ў горадзе Рады народнага даверу. Згоду на гэта даваў публічна старшыня абласнога Савета Ігар Жук.

«У перспектыве гэта можа быць орган, які будзе працаваць не толькі для канфліктных сітуацый, як зараз, але і для распрацоўкі самых розных праектаў для горада і для прыцягнення максімальнага ўдзелу грамадзянаў у развіцці горада».
Варта нагадаць, што старшыня абласнога Савета Ігар Жук, даючы згоду на стварэнне народнай Рады, абяцаў, што на цэнтральных гарадскіх плошчах больш не забаронена праводзіць масавыя акцыі. Але ўжо праз дзень гарвыканкам прыняў новае рашэнне, паводле якога, цэнтральныя плошчы Гродна не з’яўляюцца месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Алесь Заміноўскі, Гродна