Калектыўны зварот да гарадскіх уладаў падпісалі каля 500 работнікаў.
Прадстаўнікі віцебскага аддзялення беларускай чыгункі накіравалі зварот да кіраўніка Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёва, старшыні Віцебскага гарвыканкама Вадзіма Заранкіна, начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандра Хомчанкі. Чыгуначнікі адзначаюць, што яны занепакоеныя тым, што адбываецца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Работнікі Віцебскага аддзялення патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, прызнання выбараў несапраўднымі, правядзення новых сумленных выбараў, спынення гвалту ў дачыненні да мірнага насельніцтва і вызвалення палітычных зняволеных.
У звароце зазначаецца, што чыгуначнікі не далучацца да агульнанацыянальнай забастоўкі, бо яны не маюць на гэта права па закону аб чыгуначным транспарце. Пры гэтым Віцебскае аддзяленне чыгункі ледзь не адзінае прадпрыемства ў горадзе, якое адкрыта выказала сваю грамадзянскую пазіцыю.
Антон Грынько, Віцебск