Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Парламенцкія клубы Польшчы сустрэнуцца, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі

26.08.2020 06:11
Паслявыбарчая сітуацыя ў Беларусі аб'яднала кіроўныя і апазіцыйныя сілы Польшчы. 
Матэвуш Маравецкі PAP/Hanna Bardo

Сёння адбудзецца сустрэча кіраўнікоў парламенцкіх клубаў Польшчы, якую склікаў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, каб абмеркаваць захады Польшчы ў святле беларускіх падзей.

Намеснік прэс-сакратара кіроўнай польскай партыі «Права і справядлівасць» Радаслаў Фогель падкрэслівае значэнне агульных намаганняў па-за палітычнымі падзеламі для эфектыўнай дзейнасці на карысць Беларусі.

-У першую чаргу на сустрэчы павінна быць паінфармавана пра дзейнасць польскага ўраду, дыпламатыі ў справе Беларусі. Прадставіць пэўныя прапановы ці магчымасці дзейнасці. Мы хочам запрасіць да дзеяння апазіцыю, каб яна выкарыстоўвала свае кантакты, магчымасці ў Еўрапарламенце. Усё для таго, каб польская актыўнасць была эфектыўная.

Матэвуш Маравецкі ў сацыяльных СМІ падзякаваў за прыняцце запрашэння лідарам «Грамадзянскай платформы», левых сіл, Польскай сялянскай партыі, Кукіз 15 і Канфедэрацыі. Ён падкрэсліў, што «нягледзячы на адсутнасць згоды па многіх пытаннях», у гэтай справе водгук вельмі вялікі.

-Усё сведчыць аб тым, што ў сераду мы будзем канкрэтна і змястоўна размаўляць на тэму дапамогі нашым суседзям, – напісаў прэм’ер.

Матэвуш Маравецкі зазначыў, што з пачатку крызісу польскі бок клапоціцца пра палякаў, якія жывуць у Беларусі, і запэўніў, што прадпрымаюцца многія крокі, якія павінны дапамагчы беларускаму грамадству ў такія цяжкія для яго хвіліны.

ав