Учора вечарам у Мінску, а таксама іншых гарадах прайшлі чарговыя акцыі-пратэсты. Дадаткова яны былі прысвечаны 29-й гадавіне незалежнасці. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. З днём незалежнасці павіншавала Святлана Ціханоўская.
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Мінска, сотні ў іншых гарадах. Яны пратэставалі нягледзячы на непагадзь.
Каля Чырвонага касцёла ў Мінску вельмі эмацыйна прамаўляў працаўнік трактарнага заводу, які прадставіўся Валодзем. Яго сын стаў ахвяраў паслявыбарчага гвалту.
-Тут стаіць моладзь, а дзе вы бацькі? Вашыя жонкі тут. А вы дзе? Няўжож вы баязліўцы? Сколькі ж можна баяцца? Вы перастанеце баяцца, калі ў ваш дом загрукае бяда. Няхай мяне заб’юць, але я буду з вамі, з тымі, хто адважна выходзіць і крычыць: Жыве Беларусь і нашыя дзеці!
Адначасова паявіліся сведчанні аб адзінкавых затрыманнях, у прыватнасці ў Гродне і Мінску.
ав
Мінск, 25 жніўня 2020
Мінск, 25 жніўня 2020
Мінск, 25 жніўня 2020