У Мінску і іншых гарадах Беларусі 25 жніўня працягнуліся затрыманні ўдзельніках мірных масавых акцый, а таксама людзей з бел-чырвона белымі сцягамі. У спісе праваабарончага цэнтра «Вясна», як мінімум, 15 чалавек.
Спіс затрыманых у Мінску 25 жніўня:
1. Шульскі Максім – на акцыі каля Мінадукацыі;
2. Аляксандраў Дзмітрый – пасля акцыі каля Мінадукацыі, у ІЧУ на Акрэсціна;
3. Пажарскі Канстанцін – у ІЧУ на Акрэсціна;
4. Шафран Данііл – каля «Сталіцы»;
5. Міхайлаў Аляксей – пасля акцыі на плошчы Незалежнасці;
6. Амельчанка Ілля – каля плошчы Незалежнасці, у РУУС Ленінскага раёна;
7. Сташкевіч Андрэй – каля Галоўпаштамту, у РУУС Кастрычніцкага раёна;
8. Цундэр Антон – пасля акцыі на плошчы Незалежнасці;
9. Абрубаў Ігар – каля плошчы Незалежнасці;
10. Сінкавец Іван – РУУС Маскоўскага раёна;
11. Вайтовіч Марк – пасля акцыі каля Мінадукацыі, у РУУС Маскоўскага раёна (пераводзяць у ІЧУ).
12. Сяргей – каля плошчы Незалежнасці, у РУУС Ленінскага раёна;
13. Ісачанка Арцём – пасля акцыі на плошчы Незалежнасці;
14. Бродскі Аляксей
15. Ян – стрыечны брат Іллі Сінкаўца, затрыманы разам. У РУУС Маскоўскага раёна.
16. Карнаухаў Сяргей - затрыманы каля плошчы Незалежнасці, будуць судзіць 26 жнўня ў судзе Кастрычніцкага раёна.
17. Матчэня Дзяніс - затрыманы каля плошчы Незалежнасці,
18. Рачкоўскі Антон - затрыманы каля плошчы Незалежнасці,
19. Валоснікаў Руслан - затрыманы каля плошчы Незалежнасці,
20. Куракевіч Валянцін
21. Валчэцкі Георгій - у ІЧУ на Акрэсціна.
Стала вядома пра затрыманне ў Мінску каля будынку Міністэрства адукацыі Максіма Шульскага. У гэты дзень там праходзіла акцыя настаўнікаў. Максіма павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.
Таксама паведамляецца, што з вечара 24 жніўня перастаў выходзіць на сувязь работнік МТЗ Максім Мітуневіч. Вядома, што ён удзельнічаў у забастоўцы і мітынгах.
Увечары на плошчы Незалежнасці праходзіла акцыя «Свята незалежнасці». Пасля 9 вечара ў раёне плошчы затрымалі некалькі чалавек, паведамляе TUT.BY. Недалёка ад прыпынку схапілі чалавека і закінулі ў мікрааўтобус. «Затрымалі чалавека з сцягам недалёка ад касцёла. Хлопец проста ішоў з дзяўчынай, яе адпусцілі».
У «Вясну» паведамілі пра затрыманне каля ГЦ «Сталіца» Данііла Шафрана. У яго быў бел-чырвона-белы сцяг, каля 6 вечара ён патэліў блізкім і паведаміў, што знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, аднак, сваякам там не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Днём у Мінску былі затрыманы Канстанцін Пажарскі і лекар-анколаг Дзмітрый Аляксандраў. Вядома, што Аляксандрава затрымалі пасля акцыі каля Міністэрства адукацыі. Абодва дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна да суда.
Увечары пасля акцыі на плошчы Незалежнасці быў затрыманы Аляксей Міхайлаў. Ён ішоў да сваёй машыны, трымаючы бел-чырвона-белы сцяг. Таксама быў затрыманы Арцём Ісачанка – яго выцягнулі амапаўцы прама з таксі.
Акрамя таго, сярод затрыманых каля плошчы Незалежнасці Ілля Амельчанка, Сяргей, Антон (прозвішчы ўдакладняюцца) і яшчэ мінімум 5 чалавек. Усіх адвезлі з РУУС Ленінскага раёна.
У Гродне былі затрыманы каля 20 супрацоўнікаў «Гродна Азот», іх адвезлі ў РАУС. Каб іх падтрымаць, у РАУС сабралася шмат людзей. У хуткім часе супрацоўнікаў адпусцілі, але АМАП пачаў затрымліваць тых, хто прыйшоў падтрымаць іх. Відавочцы кажуць, пра збітага хлопца, якога грузілі ў аўтазак. Падрабязнасці высвятляюцца.
Таксама ў Гродне ў тралейбусе затрымалі актывіста Яўгена Дудкіна. Ён быў каля РАУС з бел-чырвона-белым сцягам.
У Гомелі падчас вечаровага шэсця затрымалі актывіста Уладзімера Няпомняшчых.
У Бабруйску затрымалі мужа журналісткі «Вячэрняга Бабруйска» Ірыны Хамрэнка-Ушаковай Івана Хамрэнку. Яны былі на ланцугу салідарнасці каля ГЦ «Карусель». Зараз ён знаходзіцца ў будынку УУС Бабруйскага гарвыканкама.
У Магілёве днём быў затрыманы Валерый Вярбіцкі. Ён разам жонкай і маленькім сынам ішоў па Першамайкай вуліцы, на плячах у яго быў бела-чырвона-белы сцяг. Раптам каля іх спынілася аўто, з яго выскачылі двое супрацоўнікаў у цывільным, не прадстаўляючыся і не тлумачачы, груба адштурхнулі жанчыну і дзіця, моцна напалохаўшы іх, скруцілі Валерыя і запіхалі ў машыну. Па стане на 10 вечара з РАУС яго так і не адпусцілі, паведамляе Вясна.
ав