Так ён пракаментаваў магчымыя пратэсты, якія могуць узнікнуць пасля 1 верасня, разам з пачаткам навучальнага года. Гэта не першы раз, калі беларускім студэнтам пагражаюць арміяй – кажа чалец Рады Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Сяржук Дубіна.
- Жывучы ў Беларусі не здзіўляешся ніякім заявам. Тут таксама чарговае запалохванне. Нічога дзіўнага. Студэнтаў палохаюць, каб яны не хадзілі на пратэсты. Улады разумеюць, што сярод студэнтаў моцныя пратэставыя настроі.
Нагадаем, што некаторыя ўніверсітэты ў Польшчы, Чэхіі, Літве і іншых краінах запрапанавалі бясплатную вучобу, тым каго адлічаць з беларускіх ВНУ па палітычных прычынах. Так сёння Універсітэт імя Масарыка паведаміў, пар адкрыццё стыпендыяльнай праграмы для студэнтаў і даследчыкаў з Беларусі.
юл