Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З Беларусі пачалі з'язджаць фірмы

27.08.2020 15:34
12 беларускіх ІТ-кампаній знаходзяцца ў працэсе поўнага пераезду, 59 – частковага.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by MichaelGaida from Pixabay/CC0

Яшчэ 112 кампаній пачалі шукаць магчымасці для рэлакейта.

У сваю чаргу латвійскі ўрад запрапанаваў падтрымку беларускім кампаніям, якія хочуць перавезці свой бізнес. Дырэктар агенцтва інвестыцыяў і развіцця Каспар Рожкалнс заявіў,  што будзе аказана ўся неабходная падтрымка бізнесменам, якія з-за адсутнасці гарантыі бяспекі ў Беларусі, захочуць развіваць свой бізнес у Латвіі. 

Сыход фірмаў - гэта моцны ўдар па эканоміцы Беларусі, кажа эканаміст з цэнтру CASE-Беларусь Алесь Аляхновіч.

- Гэта будуць згубленыя сродкі для Беларусі. Сто фірмаў – гэта частка. Але ўся гэтая атмасфера страху, недаверу да дзяржавы, асабістай небяспекі вельмі моцна адбываецца на эканоміцы. У любой краіне.

Больш за 150 эканамістаў з 25 краінаў свету падпісалі зварот да беларускіх уладаў. Яны папярэджваюць пра фатальныя наступствы для эканомікі, калі не пачнуцца перамовы і калі ўлада не ўзновіць павагу да правоў чалавека і эканамічных правоў беларусаў.

Сярод падпісаных праф. Лешэк Бальцэровіч, праф. Янош Корнаі, праф. Станіслаў Гамулка, праф. Андэрс Ослунд, праф. Крыстафер Хартвэл, Сяргей Аляксашанка і іншыя прадстаўнікі вядомых універсітэтаў і даследчых цэнтраў з Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Расіі і іншых краінаў.

юл