На Плошчы Свабоды міліцыя затрымала каля двух дзясяткаў журналістаў.
Сярод затрыманых журналісты TUT.BY Станіслаў Шаршукоў і Вадзім Заміроўскі, Уладзь Грыдзін з «Радыё Свабода», Васіль Федасенка (Reuters), фатограф Аляксандр Васюковіч, Надзея Бужан («Наша Нiва»), Дзмітрый Лавецкі (AP), Захар Шчарбакоў і Сяргей Сацюк (БелаПАН), Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі («Белсат»), Уладзімір Косцін (Reuters), Сяргей Бабылёў (ТАСС). Журналістаў адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. МУС заявіла, што журналісты не затрыманыя, а толькі «дастаўленыя для праверкі дакументаў».
Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі заявіў, што гэта грубае парушэнне заканадаўства – Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста.
- Гэта парушэнне артыкула 198 Крымінальнага кодэкса. Перашкода законнай парцы журналістаў. Мы будзем звяртацца са скаргамі на ўзбуджэнне крымінальнай справы.
Больш за месяц таму звыш 200 журналістаў звярталіся да ўладаў і сілавікоў з нагоды гвалту супраць журналістаў і перашкодаў у працы. Сітуацыя абсалютна не змянілася.
Журналістам перашкодзілі распавесці пра марш, які прайшоў з Плошчы Свабоды на Плошчы Незалежнасці. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Акцыя завершылася масавымі затрыманнямі.
Паводле апошніх дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна» АМАП затрымаў учора ў Мінску больш як 200 чалавек. Таксама міліцыянты затрымалі амаль 60 журналістаў з незалежных беларускіх і замежных выданняў.
юл