Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцебскія медыкі выйшлі на акцыю салідарнасці супраць гвалту

28.08.2020 05:30
Пасля няўдалага дыялогу сілавікі разагналі пратэстоўцаў.
Пратэстная акцыя медыкаў у ВіцебскуАнтон Грынько

Акцыя прайшла под лозунгамі: «Спыніцеся! Мы не апазіцыя – мы народ!», «Аднавіць на пасадзе акадэміка Мрочака А. Г»., «Мы супраць гвалту і падману».

27 жніўня каля віцебскага абласнога клінічнага шпіталю адбылася акцыя медыкаў супраць гвалту над мірным насельніцтвам і звальнення з пасады дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака.

А 18 гадзіне некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі супрацоўнікі лякарні, студэнты медычнага ўніверсітэту і неабыякавая жыхары гораду, якія прыйшлі падтрымаць медыкаў, выстраіліся ў ланцуг салідарнасці. Акцыя праходзіла мірна, людзі не выкрыквалі лозунгаў, пляскалі ў далоні і трымалі плакаты.

Дэманстрантаў падтрымлівалі аўтамабілісты гукавымі сігналамі. Праз паўгадзіны на месца акцыі прыйшлі два міліцыянты, якія заклікалі людзей разысціся.

На пытанне людзей, як ім выказаць сваё меркаванне, міліцыянт параіў, ісці да старшыні Віцебскага аблвыканкаму Шарсцнёва. Пасля няўдалага дыялогу на месца прыбыў аўтобус з сілавікамі, якія разагналі пратэстоўцаў. Па нашай інфармацыі, затрыманых на акцыі няма.

Антон Грынько