У Мінску прайшла сустрэча амбасадараў еўрапейскіх краін з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімерам Макеем.
Прадстаўнікі Еўразвязу заклікалі ўлады Беларусі шукаць адэкватныя рашэнні шляхам спынення гвалту і вядзення сапраўднага і шырокага нацыянальнага дыялогу.Палітолаг Андрэй Фёдараў сумняваецца, што ў Мінску пачуюць гэты заклік.
- Калі паўстала пытанне пра ўладу, не засталося ніякай шматвектарнасці, ніякага Захаду. Трэба захаваць уладу. Пад бокам Вялікі брат, які гатовы прыйсці на дапамогу. Захада на гэта не гатовы.
Дыпламаты Еўразвязу падкрэслілі, што толькі мірны і дэмакратычны працэс ва ўмовах незалежнасці і свабоды СМІ і моцнай грамадзянскай супольнасці дапаможа выпрацаваць устойлівыя рашэнні.
юл