Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўропа заклікае беларускія ўлады да дыялогу

27.08.2020 23:30
Афіцыйнаму Мінску не да размоваў, калі ідзецца пра захаванне ўлады.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

У Мінску прайшла сустрэча амбасадараў еўрапейскіх краін з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімерам Макеем.

Прадстаўнікі Еўразвязу заклікалі ўлады Беларусі шукаць адэкватныя рашэнні шляхам спынення гвалту і вядзення сапраўднага і шырокага нацыянальнага дыялогу.Палітолаг Андрэй Фёдараў сумняваецца, што ў Мінску пачуюць гэты заклік.

- Калі паўстала пытанне пра ўладу, не засталося ніякай шматвектарнасці, ніякага Захаду. Трэба захаваць уладу. Пад бокам Вялікі брат, які гатовы прыйсці на дапамогу. Захада на гэта не гатовы.

Дыпламаты Еўразвязу падкрэслілі, што толькі мірны і дэмакратычны працэс ва ўмовах незалежнасці і свабоды СМІ і моцнай грамадзянскай супольнасці дапаможа выпрацаваць устойлівыя рашэнні.

юл