Чарговыя праблемы з друкам недзяржаўных газет. Сёння ў кіёсках і ў падпісчыкаў не з'явіўся новы нумар «Народнай Волі». Газета не выйшла з Дому Друку нягледзячы на тое, што нумар здалі своечасова. Пра прычыны не друкавання расказала нам намесніца рэдактара газеты Марына Коктыш:
-Нам даслалі ліст з Белсрукага Дома Друку, у якім паведамлаецца, што ў іх зламаўся станок і яны не могуць яго адрамантаваць, бо з-за распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў свеце значна павялічыліся тэрміны даставак запасных дэталяў.
Нагадаем, што праблемы з друкам мела таксама «Камсамольская Праўда». Газеты можна набываць непасрэдна ў рэдакцыях або чытаць праз інтэрнэт. «Народная Воля» піша на своім сайце:
Хто мае магымасць наведаць рэдакцыю – можа атрымаць 66-ы нумар «Народнай Волі», які аддрукаваны таксама ў Расіі.
Колькі працягнецца блакада – не вядома. А таму скачвайце свежыя нумары «Народнай Волі» цалкам ў раздзеле Архіў газеты і знаёмцеся з асобнымі публікацыямі папяровай версіі (яны будуць пазначаны зорачкай ў загалоўку) на нашым сайце, на нашых старонках у сацсетках і тэлеграм-канале.
Слухайце аўдыё
nv-online.info / аев