Напярэдадні навучальнага году Святлана Ціханоўская звярнулася да настаўнікаў.
У відэазвароце былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заклікае праявіць салідарнасць і абараніць тых пeдагогаў, каго хочуць звольніць, а таксама ачысьціць школу і добрае імя настаўнікаў ад крывадушнасці і страху.
-Калі хто з вас паддаўся ціску і пайшоў на фальсіфікацыю выбараў, абяцайце самі перад сабой у далейшым паступаць паводле сумлення, якое важнейшае, чым страх.
А ўлады робяць усё, каб прадухіліць стыхійныя пратэсты вучняў у школах, - кажа Тамара Мацкевіч з Таварыства беларускай школы.
„У Мінску адмянілі лінейкі. Я думаю, што яны былі вымушаныя гэта зрабіць. Каб іх не адмянілі, старшакласнікі ператварылі б іх у мітынгі і няслося б са школ “Жыве Беларусь”. Таму будуць толькі лінейкі для першакласнікаў”.
Сказала нам Тамара Мацкевіч.
яс