Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прадпрыемствы не страйкуюць, але рабочыя ходзяць на мітынгі

02.09.2020 13:34
На буйных гродзенскіх прадпрыемствах, дзе ў першыя дні пасля выбараў былі створаны страйкамы – яны не дзейнічаюць. Ціск на іх актывістаў працягваецца.
Аўдыё
  • Прадпрыемствы не страйкуюць, але рабочыя ходзяць на мітынгі
ГроднаАзот screen/http://www.azot.by

Рабочы «Гроднажылбуда» Аляксей не без шкадавання распавядае, што на іх прадпрыемстве ўсё заціхла, на ўсіх аб’ектах працуюць.

Падобная сітуацыя і на «Гродна Азот», праўда, тут страйкам не распушчаны і папросту ў замарожаным стане. Аб гэтым распавёў рабочы Аркадзь, які з’яўляецца актывістам.

Кіраўнічка страйкама прадпрыемства «Гроднапрамбуд» Юля Сліўко сказала, што іх страйкам задушылі. Як і на іншых прадпрыемствах, улады дамагліся гэта праз запалохванні актывістаў, выклікамі іх у Следчы камітэт і пракуратуру.

Яна сама там была і давала распіску аб неразгалошванні размовы. А астатнім рабочым, паводле яе, казалі проста:
«Памятайце, што ў вас крэдыты, што ў вас дзеці, што вы жывяце ў службовых інтэрнатах. Вы што – хочаце ўсё гэта згубіць?» – канстатуе Сліўко.

Тым не менш, як сцвярджаюць суразмоўцы, рабочыя іх прадпрыемстваў працягваюць хадзіць на гарадскія акцыі пратэсту ў выходныя дні. Юля Сліўко пакуль знаходзіцца ў адпачынку і вымушана хавацца, паколькі яе шукаюць невядомыя, прыходзяць увечары па месцу яе пражывання. Яна напісала ўжо заяву ў міліцыю, але вынікаў ніякіх няма.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ