З Купалаўскага тэатра звольніўся народны артыст Беларусі, вядомейшы беларускі акцёр Віктар Манаеў, паведамляе партал TUT.by. Таксама з установы звольніліся народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед і іншыя акцёры.
Яны далучыліся да сваіх калег, якія пакінулі тэатр на знак салідарнасці са звольненым дырэктарам Паўлам Латушкам. Латушка застаўся без працы пасля таго, як адкрыта падтрымаў удзельнікаў мірных пратэстаў. З тэатра разам з ім звольніліся 58 чалавек, у тым ліку ўсе рэжысёры і 36 акцёраў.
Віктар Манаеў працаваў у Купалаўскім тэатры з 1980 года. У 2011 годзе атрымаў званне Народнага артыста Беларусі.
Дарэчы, два гады таму Лукашэнка сказаў, што лічыць Манаева прыкладам для маладых акцёраў.
Цяпер у тэатральнай трупе нацыянальнага тэатру засталося 15 чалавек. У сувязі з гэтым тэатр імя Янкі Купалы адмяніў рэпертуар да канца лістапада.
вс