Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З Купалаўскага тэатра звольніўся народны артыст Беларусі Віктар Манаеў

02.09.2020 14:40
Віктар Манаеў працаваў у Купалаўскім тэатры з 1980 года.
Віктар Манаеў у ролі караля Ліра фота: kupalauski.by

З Купалаўскага тэатра звольніўся народны артыст Беларусі, вядомейшы беларускі акцёр Віктар Манаеў, паведамляе партал TUT.by. Таксама з установы звольніліся народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед і іншыя акцёры.

Яны далучыліся да сваіх калег, якія пакінулі тэатр на знак салідарнасці са звольненым дырэктарам Паўлам Латушкам. Латушка застаўся без працы пасля таго, як адкрыта падтрымаў удзельнікаў мірных пратэстаў. З тэатра разам з ім звольніліся 58 чалавек, у тым ліку ўсе рэжысёры і 36 акцёраў.

Віктар Манаеў працаваў у Купалаўскім тэатры з 1980 года. У 2011 годзе атрымаў званне Народнага артыста Беларусі.

Дарэчы, два гады таму Лукашэнка сказаў, што лічыць Манаева прыкладам для маладых акцёраў.

Цяпер у тэатральнай трупе нацыянальнага тэатру засталося 15 чалавек. У сувязі з гэтым тэатр імя Янкі Купалы адмяніў рэпертуар да канца лістапада.

вс