Павел Латушка знаходзіцца ў Польшчы. Былы міністр культуры Беларусі і пасол у Польшчы і Францыі, член прэзідыуму Каардынацыйнай рады абвергнуў чуткі пра нібыта сваю эміграцыю, якія распаўсюдзілі праўладныя інфармацыйныя рэсурсы.
Паводле Латушкі, ён знаходзіцца ў Польшчы для ўдзелу ў прэстыжным эканамічным форуме. Акрамя таго, у бліжэйшыя дні ён плануе правесці сустрэчу з прадстаўнікамі ўраду і парламенту Польшчы і Літвы. Пры гэтым Павел Латушка зазначыў, што пасля завяршэння паездкі збіраецца вяртацца на радзіму.
Сёння Лукашэнка заявіў, што «Латушка адкажа па закону, таму што перайшоў чырвоную лінію».
вс