Спантанныя акцыі пратэсту сёння ўвечары праходзць ў розных мікрараёнах Мінска. Людзі выходзілі і выходзяць (22:00 гадзіна паводле мінскага часу - рэд.) на маніфестацыі, ланцугі салідарнасці і пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Серабранцы, Зялёным Лузе, Новай Баравой, Каменнай Горцы і іншых кутках беларускай сталіцы. Аўтааматары, сігналячы, падтрымліваюць удзельнікаў.
Мерапрыемствы маюць выключна мірны характар – іх удзельнікі не правакуюць і паводзяць сябе спакойна.
Не абышлося аднак без затрыманняў, у тым ліку і журналістаў. У прыватнасці, быў затрыманы фотакарэспандэнт парталу tut.by Вадзім Заміроўскі, якога, аднак, пазней адпусцілі.
Удзельнікі пратэстаў заяўляюць, што на акцыі выйдуць таксама заўтра.
вс