Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская намінаваная да праваабарончай прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава

02.09.2020 21:02
Кандыдатуру Ціханоўскай высунуў еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana Cichanouska Vera Eremova / Shutterstock.com

Святлана Ціханоўская намінаваная да праваабарончай прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава. Кандыдатуру Ціханоўскай высунуў еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі.

«Сёння Святлана Ціханоўская – лідар мірнага супраціву ў абарону фундаментальных правоў чалавека (...). Яна стала надзеяй на дэмакратычную будучыню Беларусі», – гаворыцца ў каментары прэміі.

Прэмія імя Андрэя Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе. Імя лаўрэата прэміі становіцца вядомым штогод у кастрычніку, уручаецца ўзнагарода ў снежні.

У 2006 годзе яе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.

вс