Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Чырвоным касцёле пройдзе імша за пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у Беларусі

03.09.2020 06:04
Дзверы храма на плошчы Незалежнасці будуць адчыненыя для ўсіх – не толькі католікі, але кожны вернік можа ўзяць удзел у святой Імшы.
Msza święta - zdj. ilustracyjne
Msza święta - zdj. ilustracyjnewideonet/ Shutterstock

У суботу, 5 верасня, у касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) будзе цэлебравацца святая Імша за ўсіх пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у Беларусі, а таксама іх родных і блізкіх. Пра гэта паведамляе catholic.by. Пачатак набажэнства а 19.00.

Дзверы храма на плошчы Незалежнасці будуць адчыненыя для ўсіх – не толькі католікі, але кожны вернік можа ўзяць удзел у святой Імшы або духоўна далучыцца да супольнай малітвы.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар