Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Журналістаў Tut.by, БелаПАН і «Камсамолкі» павезлі на Акрэсціна

03.09.2020 07:42
Амаль суткі нашы калегі знаходзіліся ў РУУС Кастрычніцкага раёна.
     1 ,
Акцыі пратэсту студэнтаў у Мінску 1 верасня, падчас якіх былі затрыманыя журналісты PAP/EPA/STRINGER

Журналістаў партала Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» Мікіту Дубалеку, Марыю Эляшэвіч, Сяргея Шчогалева і агенцтва БелаПАН Андрэя Шаўлюгу, затрыманых 1 верасня на акцыі ў Мінску, даставілі на Акрэсціна. Суд над імі працягнецца сёння, паведамляе «Наша Ніва».

Прадстаўнікоў прэсы затрымалі ўвечары 1 верасня. Амаль суткі нашы калегі знаходзіліся ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Ноч яны правялі ў актавай зале, спалі на крэслах. Іх справы разглядаў суд. Рашэнне па іх справах пакуль не прынята. Справы адпраўлялі на дапрацоўку.

Нягледзячы на тое, што журналісты былі ў пазначаных камізэльках і з бэйджамі «Прэса», іх затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве – гэта артыкул 23-ы, частка 34-я. 

Журналістам пагражае штраф або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

вс