Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне пачаў працаваць сайт у дапамогу страйкуючым

04.09.2020 08:53
Сайт у дапамогу страйкуючым і рэпрэсаваным у Гродзенскім рэгіёне стварылі мясцовыя айцішнікі.
Аўдыё
  • У Гродне пачаў працаваць сайт у дапамогу страйкуючым Сайт (httpsgrodnohelp.org) у дапамогу страйкуючым і рэпрэсаваным у Гродзенскім рэгіёне стварылі мясцовыя айцішнікі.
У Гродне пачаў працаваць сайт у дапамогу страйкуючым grodnohelp.org

Адзін са стваральнікаў сайта, Глеб Койпіш, кажа, што ім хацелася ўнесці сваю лепту для дапамогі тым, хто бярэ ўдзел у страйках:

-У нас была ідэя стварыць сайт дапамогі і найперш тым, хто страйкуе, альбо збіраецца гэта рабіць, альбо згубілі працу з- за сваёй пазіцыі ці за ўдзел у страйку.
Мэта існавання сайту ў тым, каб чалавек, які прымае ўдзел у страйках меў адкуль чэрпаць не толькі юрыдычную інфармацыю, але і мог атрымаць рэальную матэрыяльную дапамогу ў патрэбе.

У прыватнасці, на сайце падрабязна распісана, як паводзіць сябе ў сітуацыях, калі вас затрымлівае міліцыя, як аформіць і законна правесці забастоўку на прадпрыемстве, як захоўвацца, калі працадаўца пагражае звальненнем за ўдзел у акцыях.

Адзін з важнейшых раздзелаў сайта – фінансавая падтрымка пры страце працы. Дзеля гэтага створаны фонд для людзей, якія страцілі працу ў выніку ўдзелу ў страйках.
Дарэчы, туды могуць звярнуцца людзі, якім патрэбна дапамога, а таксама тыя, хто маюць магчымасць яе аказаць.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ