У дадзены момант суд Кастрычніцкага раёна Мінску разглядае справы над шасцю журналістамі, працаўнікамі tut.by, Камсамольскай праўды ў Беларусі, агенцтва БелаПАН. Яны былі затрыманыя на студэнцкай акцыі пратэсту.
У судзе над працаўнікамі СМІ назіраецца шмат несупадзенняў. Напрыклад, падчас суду над Андрэем Шаўлюгам першы сведак выступаў пад засакрэчаным імем. Пры гэтым ён не мог адказаць на канкрэтныя пытанні адваката: ні дзе канкрэтна быў Шаўлюга, ні колькі чалавек рухалася ў калоне.
У судзе над журналісткай Камсамольскай праўды Марыяй Эляшэвіч адвакат працягвае настойваць, каб сведкі выступалі адкрыта, бо «сакрэтны сведка» не можа быць удзельнікам працэсу – гэта грубае парушэнне заканадаўства.
ав
Будзе дапоўнена