Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усіх затрыманых журналістаў асудзілі на ўжо адседжаныя трое сутак

04.09.2020 15:54
Суды над журналістамі зацягнулі настолькі, каб можна было ім даць мінімальнае пакаранне — трое сутак.
Суд над Аляксеем Суднікам фота: tut.by

Усім шасці затрыманым журналістам суды прысудзілі па трое сутак арышту. Гэта той тэрмін, які яны фактычна адсядзелі. Сёння каля 17:00 журналісты павінныя выйсці на волю, перадае «Еўрарадыё».

1 верасня падчас марша студэнтаў міліцыянты затрымалі шасцяроых журналістаў: Надзею Калініну, Аляксея Суднікава (абодва з TUT.by), Сяргея Шчогалева, Мікіту Дубалеку (Недаверкава), Марыю Эляшэвіч (“Комсомольская правда в Беларуси"), Андрэя Шаўлюгу (БелаПАН). Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, хаця насамрэч журналісты выконвалі свае прафесійныя абавязкі.

Сведкі-амапаўцы ў судзе казалі, быццам журналісты каардынавалі рух шэсця студэнтаў. Пры гэтым самі сведкі выступалі ў балаклавах, і часта — пад чужымі імёнамі.

Суды над журналістамі зацягнулі настолькі, каб можна было ім даць мінімальнае пакаранне — трое сутак. Гэты тэрмін амаль цалкам яны адседзелі да вынясення прысуду.

Увечары 3 верасня журналісты розных СМІ прыйшлі да будынка МУС і патрабавалі сустрэчы з міністрам Юрыем Караевым, каб выказаць яму свой пратэст супраць затрымання калег. Аднак міністр да журналістаў так і не выйшаў.

эж