Яна заклікала даслаць у Беларусь маніторынгавую місію.Ціханоўская адзначыла, што Беларусь цяпер ахопленая пратэстамі, мірных грамадзянаў незаконна затрымліваюць, збіваюць і саджаюць у турмы. Людзі патрабуюць спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары. Галоўная перашкода для выканання гэтых патрабаванняў – Аляксандр Лукашэнка, які «адчайна чапляецца за ўладу»:
-Народ не можа і не павінен быць закладнікам прагнення да ўлады аднаго чалавека. І ён не будзе. Беларусы прачнуліся. Кропка невяртання пройдзена. Гэта зараз праяўляецца ў штодзённых дэманстрацыях сотняў тысяч людзей па ўсёй Беларусі, нягледзячы на міліцэйскую жорсткасць і парушэнні беларускіх і міжнародных законаў.
Паводле Ціханоўскай, рэжым Лукашэнкі «маральна збанкрутаваны», «юрыдычна сумнеўны» і не можа больш прадстаўляць Беларусь.
Таксама на паседжанні Рады Бяспекі выступілі спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч.
Відэа-слуханні па сітуацыі ў Беларусі былі арганізаваныя па ініцыятыве Эстоніі, а таксама пры ўдзеле яшчэ дзесяці краін, у тым ліку і пастаянных чальцоў арганізацыі.
belsat.eu/эж