Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У спальных раёнах Мінска праходзяць пратэсты

04.09.2020 20:45
Падчас акцыяў пратэсту адбываюцца масавыя затрыманні ўдзельнікаў. 
   ,  4  2020 .
Калона дэманстрантаў ў Сухараве, Мінск 4 верасня 2020 г.Фота: НЕХТА

У пятніцу, 3 верасня ў Беларусі 27-ы дзень запар працягваліся пратэсты супраць сваволя сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Увечары ў дзясятках мікрараёнах сталіцы (Лошыца, Масюкоўшчына, Каменная Горка, Серабранка, Малінаўка, Новая Баравая, Сухарава і г. д.) праходзяць стыхійныя ланцугі і маршы салідарнасці. Перад гэтым у раёне Стэлы сваю акцыю правялі айцішнікі. Падчас акцыяў пратэсту адбываюцца масавыя затрыманні ўдзельнікаў. 

Падвячоркам калона жанчын прайшлася праспектам Незалежнасці, каля КДБ яны перасекліся з агітацыйным маршам бюджэтнікаў, якія падтрымліваюць Лукашэнку.

Тым часам адбываецца і віртуальны пратэст супраць рэжыму. Хакеры ўзламалі сайт Акадэміі МУС. На сайце з’вяілася наступная абвестка: «Забойцы і гвалтаўнікі – усе дадзеныя пра вас ужо ў нашых руках! Мы не забудзем і не даруем! Жыве Беларусь!» Напярэдадні былі ўзламаныя сайты МУС Беларусі і Ўпраўлення справамі Лукашэнкі.

эж