PandaDoc патрабуе вызваленне сваіх супрацоўнікаў і пагражае ўладам заснаваць альтэрнатыву ПВТ па-за межамі Беларусі
У кампаніі заяўляюць, што чатыры супрацоўнікі PandaDoc арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Сярод затрыманых – галоўная бухгалтарка Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, дырэктар па прадукту Віктар Куўшынаў, адказны за кадры Уладзіслаў Міхалап.
У кампаніі падкрэсліваюць, што абвінавачванне не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца палітычнай замовай, а затрыманыя працаўнікі PandaDoc фактычна ўзятыя ў закладнікі.
PandaDoc патрабуе неадкладна вызваліць сваіх супрацоўнікаў. Калі гэтага не адбудзецца, PandaDoc абяцае закрыць прадстаўніцтва ў Беларусі і заснаваць альтэрнатыву Парку Высокіх Тэхналогій па-за межамі Беларусі.
«Маўчаць мы больш не будзем! У краіне поўны прававое бязмежжа. Дзеянні ўладаў нічым акрамя генацыду і рэпрэсіямі назваць нельга», – адзначаецца ў заяве кампаніі.
Нагадаем, кіраўнік і заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада ладзіў працаўладнаканьня былых сілавікоў, якія звальняюцца на хвалі пратэстаў, і якія запатрабавалі ад уладаў спыніць рэпрэсіі.
эж