У ходзе сустрэч у Вільні з прадстаўнікамі выканаўчай і парламенцкай уладаў Літвы абмеркаваны магчымыя варыянты выхаду з крызіснай сітуацыі ў Беларусі, піша газета "Наша Ніва". Святлана Ціханоўская ў Вільні сустрэлася з сябрам прэзідыуму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам. Бакі пацвердзілі гатоўнасць працягваць барацьбу адзінай камандай.
Перад усім, гаворка з боку Члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Паўла Латушкі ішла аб неабходнасці запусціць трэкі дыялогу: Расія — беларускае грамадства і важнасці пачатку дыялога Еўрапейскі Саюз — дзеючая ўлада як варыянт выхаду з сітуацыі.
Так сама абмеркаваны пытанні з магчымасцю вызначыць міжнародную адвакацкую кампанію, якая бы занялася аналізам фактаў здзяйснення шматлікіх злачынстваў у адносінах да грамадзян Беларусі прадстаўнікамі часткі сілавога блоку нашай краіны для далейшага прыцягнення да адказнасці.
Былі таксама абмеркаваны падыходы Еўрапейскага Саюза з боку магчымых перспектыў падтрымкі дэмакратычнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь фінансавымі інструментамі, інструментамі ў рамках гандлёвай палітыкі ЕС да Беларусі, спрашчэнні працэдур уезда грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Усе гэтыя пытанні абмеркаваны для далейшага разгляду ў рамках інстытутаў Еўрапейскага Саюза.
З боку ўладаў Літвы ёсць адназначнае разуменне таго, што сённяшняя ўлада Беларусі становіцца нелегітымнай і далейшае ажыццяўленне кантактаў на вышэйшым узроўні не будзе таксама магчымым, як і правядзенне кантактаў на іншых высокіх дзяржаўных пасадах — гэта стварае прэцэндэнтную сітуацыю ў міжнародных адносінах.
Абмеркаваны прававыя падыходы да акрэслення міжнароднай правасуб’ектнасці Беларусі пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта краіны.
Латушка сустрэўся з намеснікам кіраўніка Парламента Літвы Гедымінасам Кіркіласам, а таксама міністрам замежных спраў Лінас Лінкявічусам, а таксама беларускай дыяспарай.
эж