Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вольга Кавалькова вымушаная была з'ехаць у Польшчу

05.09.2020 16:09
Адбываецца выцісканне актыўных людзей, блізкіх да Святланы Ціханоўскай з Беларусі. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneStreaming na Facebook

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова знаходзіцца ў Польшчу пасля вызвалення з «сутак».

Дэталі распавяла сёння Вольга Кавалькова падчас прэсавай канферэнцыі ў Варшаве.

- Калі я знаходзілася за кратамі, да мяне прыйшлі супрацоўнікі ўладаў і сказалі, што калі я не пагаджуся з’ехаць х краіны, буду доўга сядзець. Мяне завезлі на мяжу, выкінулі рэчы на нейтральнай тэрыторыі ды сказалі выклікаць таксоўку.

Беларускія ўлады адмыслова выдаляюць актыўных людзей з краіны, кажа сябра аргкамітэту па стварэнні «Цэнтра беларускай салідарнасці» Улад Кабец.

- Цяпер адбываецца выцісканне актыўных людзей, сябраў каардынацыйнай рады з Беларусі. Уначы Вольга Кавалькова перасекла мяжу, гэта была прыкладна тая ж схема, што і з абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай. Знаходжанне ў краіне азначала жорсткія рэпрэсіі.

У панядзелак у Варшаве абвешчана прэс-канферэнцыя з магчымым удзелам апазіцыянеркі.

Вольга Кавалькова была асуджана 24 жніўня на 10 сутак за пікет каля МТЗ. 3 верасня яна павінна была выйсці на свабоду, але атрымала 15 сутак за ўдзел у дэманстрацыі 23 жніўня.

юл