Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Пратаколы складалі на ўсіх аднолькавыя, нават не слухалі, што мы казалі»

14.09.2020 14:24
У Гродзенскай вобласці падчас акцый пратэсту ў нядзелю 13 верасня затрыманы 66 чалавек.
Аўдыё
     , 13
Затрыманні падчас пратэстаў у Беларусі, 13 верасняфота: PAP/EPA/STR

Паводле афіцыйных звестак прэс-службы Гродзенскага Упраўлення ўнутраных спраў ва ўсёй Гродзенскай вобласці падчас акцый пратэсту ў нядзелю 13 верасня затрыманы 66 чалавек.

Афіцыйна таксама паведамляецца, што на 56 з іх былі складзены пратаколы, 12 чалавек былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання да судовага разбіральніцтва.

Аксана, якая была затрыманая на вуліцы Горкага побач з райвыканкамам распавяла, што іх захоп адбыўся імгненна.
«Раптам народ пачаў крычаць і мяне ў гэты момант схапілі два супрацоўніка, нехта з людзей спрабаваў мяне адбіць. Я ўпіралася пакуль мяне не давалаклі да машыны».

Яе не білі, але ў аўтазаку яна чула, як крычалі іншыя, а ў пастарунку адна дзяўчынка скардзілася, што ёй моцна баліць рука.

У Ленінскім РАУС яна налічыла каля 60 затрыманых. Пераважана гэта былі людзі ад 50-ці да 60 гадоў, большасцю жанчыны, часта муж з жонкай і было шмат маладых дзяўчат.

На ўсіх склалі пратаколы і адпускалі да суда. Пратаколы спяшаліся хутка афармляць, усім пісалі адно і тое, нават не так, як казалі самі людзі.

Аксане ўжо трохі за сорак, яна сама ўпершыню патрапіла ў такую сітуацыю і кажа, што ўсё гэта – поўнае бязмежжа. Калі адбудуцца суды, пакуль невядома.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ