Святлана Ціханоўская ў праграме «Краіна для жыцця» ізноў заклікала сілавікоў зрабіць выбар, паколькі неўзабаве закончыцца прэзідэнцкі тэрмін Лукашэнкі і ягоныя рашэнні будуць нелегітымнымі.
Тым больш, што дзеянні сілавікоў на акцыях пратэсту ў Беларусі становяцца ўсё болей жорсткімі. Раней міліцыя не ўжывала сілу да дзяўчат і жанчын. Апошнія дні паказваюць, што каманды начальнікаў змяніліся рашучым чынам. Жанчын ня толькі затрымліваюць, але і б'юць. Сведчанні гэтага змяшчаюць сацсеткі і телеграм-каналы.
- Калі яны хочуць перайсці на бок народу, на бок закону, то цяпер самы лепшы час заявіць, што яны з людзьмі, з беларускім народам. Гэта можна зрабіць некалькі спосабамі. Заявіць публічна аб тым, што яны не падтрымліваюць рэжыму, звольніцца і заявіць аб гэтым публічна. Можна таксама звярнуцца да нашага штабу ці Каардынацыйнай рады, расказаць аб тым, што яны не падтрымліваюць рэжыму, но па нейкіх прычынах не могуць звольніцца. Мы ім абавязкова паможам і раскажам, што рабіць далей.
Ціханоўская абяцала, што пры новым прэзідэнце гэтыя людзі будуць вернуты на свае пасады.
яс