Беларуская Служба

Затрыманага на «Плошчы Перамен» абвінавачваюць у «масавых беспарадках»

16.09.2020 09:31
 Сяргей Латыпаў быў затрыманы, калі не дапускаў сілавікоў да графіці.
Акцыя салідарнасці на адным з дамоў у Мінскукрыніца: telegram

На так званай Плошчы Перамен у Мінску, якая знаходзіцца ў двары на вуліцы Чарвякова ўчора ў 11 раз прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў знішчылі графіці з партрэтам гукарэжысёраў, што ўключылі песню Віктара Цоя “Перамен” у Кіяўскім скверы напярэдадні выбараў. Мясцовыя жыхары спрабавалі не дапусціць сілавікоў да мурала, аднак гэта не ўдалося. Адзін з іх, 40-гадовы Сцяпан Латыпаў быў затрыманы, а ў яго доме правялі ператрус. Латыпаў працуе як прамысловы альпініст і адмыслоўцы называюць яго "адным з лепшых на прасторы СНД". Спачатку яго перавезлі ў Цэнтральны РАУС, зараз ён у ізалятары часовага ўтрымання. У бліжэйшы час можам чакаць суду жыхара вуліцы Чарвякова.

Яго затрымалі па артыкуле 223, наколькі нам вядома - гэта масавыя беспарадкі, але ў чым сутнасць абвінавачвання - невядома. Адвакаты нічога не каментуюць. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, як падазраваны, на трое сутак, а там ужо будзе вырашацца што далей. - кажа Валянцін Стэфановіч з "Вясны"

“Плошча Перамен” стала месцам, дзе амаль штовечар ладзяцца акцыі пратэсту. Кожны раз, калі выяву Ўладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава замалёўвалі, жыльцы аднаўлялі яе, што стала адным з сімвалаў пратэстаў.

аев