Еўрарадыё правяло адмысловае расследаванне па факту затрыманых 13 верасня хлопцаў, якіх назвалі «Партызаны Магілёва». Выявілася, што гэтая група існуе з 2019 года і ейныя акцыі пачаліся даўно, незалежна ад пратэстаў. Удзельнікі групы - гэта маладыя хлопцы, якія захапляюцца сілавымі структурамі і ваеннай тэхнікай. Яны ладзяць супольныя сустрэчы для таго, каб практыкавацца і самаразвівацца – так вынікае з расследавання.
Група «Партызаны Магілёва» выразна была інспіраваная дзейнасцю «каманды 715» – падобнай суполкі, якая дзейнічае ў Калініградскай вобласці і свае трэніроўкі публікуе ў сацсетках. На іх канале ў YouTube больш за 600 тыс. падпісантаў. Хлопцы з Магілёва таксама не скрывалі сваёй дзейнасці. Фота і відэа з сустрэчаў у адным з лясоў пад Магілёвам выкладвалі ў TikTok i Instagram.
Выглядае на тое, што зараз яны сталі ахвярай палітычнага змагання ўнутры краіны – на чатырох з іх заведзена крымінальная справа.
Еўрарадыю/аев