16 верасня Марыі Калеснікавай прад'яўленае абвінавачванне па частцы трэцяй артыкула 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт). Мера стрымання – утрыманне пад вартай. Адвакат Марыі Людміла Казак знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне.
«Марыя трымаецца бадзёра і не шкадуе аб прынятым рашэнні застацца ў Беларусі. Стан яе здароўя палепшыўся. Яна перадае ўсім нам прывітанне і нагадвае: «Беларусы – вы неверагодныя!». А яшчэ Марыя Калеснікава напісала падзяку супрацоўнікам СІЗА за дапамогу», – паведамляе афіцыйны канал Віктара Бабарыкі.
Нагадаем, раней было пададзена хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу Марыі Калеснікавай, так як абарона лічыць, што ў публічных выступах Марыі не змяшчаецца заклікаў да захопу дзяржаўнай улады або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ. Пераслед Марыі зʼяўляецца палітычна матываваным. Хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу падавала і абарона Максіма Знака.
ав