Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мужчына, які падпаліў сябе на ганку Смалявіцкага РАУС, памёр

25.09.2020 11:17
Радчэня атрымаў апёкі 95% цела, уключаючы дыхальныя шляхі.
Самаспаленне ў Смалявічахфота з naviny.by

36-гадовы Сяргей Радчэня памёр ад апёкаў, атрыманых у выніку акта самаспалення, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале, перадаюуь naviny.by.

18 верасня стала вядома, што мужчына ля ганка райаддзела міліцыі ў Смалявічах абліў сябе бензінам і падпаліў. Збіўшыя вогнетушыцелем полымя праваахоўнікі выклікалі «хуткую».

Спачатку пацярпелы знаходзіўся ў рэанімацыі райбальніцы. Пазней яго даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску.

Радчэня атрымаў апёкі 95% цела, уключаючы дыхальныя шляхі. Стан мужчыны лекары ацэньвалі як вельмі цяжкі.

ав