Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Берасцейцы дамагаюцца выключэння з КаАП артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў)

25.09.2020 12:34
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, пад дадзеным зваротам падпісалася 277 жыхароў Брэста.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

З гэтай мэтай 24 верасня яны накіравалі адпаведную заяву дэпутату Палаты прадстаўнікоў Леаніду Брычу, абранаму ў парламент ад абласнога цэнтра, перадаюць naviny.by.

Выбаршчыкі патрабуюць, каб Брыч ініцыяваў на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгляд праекта аб выключэнні гэтага артыкула з КаАП.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, пад дадзеным зваротам падпісалася 277 жыхароў Брэста. Збор подпісаў працягваецца. У звароце гараджане заяўляюць, што арт. 23.34 КаАП выкарыстоўваецца для апраўдання гвалту праваахоўных органаў у дачыненні да грамадзян, якія выходзяць на стыхійныя мітынгі і шэсці пасля прэзідэнцкіх выбараў з мэтай адстаяць свае парушаныя канстытуцыйныя, выбарчыя, грамадзянскія і палітычныя правы.

Сілавікі затрымліваюць на вуліцах і плошчах гэтых людзей, потым іх судзяць за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. «Выбаршчыкі перакананыя, што гэты ганебны артыкул павінен быць неадкладна выключаны з КаАП для забеспячэння свабоды мірных сходаў і прадухілення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў», – заявіў праваабаронца.

Берасцейцы звяртаюць увагу дэпутата на тое, што, на іх думку, існуючы ў Беларусі парадак правядзення масавых мерапрыемстваў не дазваляе грамадзянам праводзіць іх на законных падставах. У прыватнасці, у Брэсце за апошнія два гады было пададзена грамадзянамі больш за 350 заявак на масавыя мерапрыемствы, ні адна з іх не была задаволена.

Падпісанты лічаць, што ўлады, забараняючы акцыі па надуманых прычынах, перашкаджаюць грамадзянам рэалізаваць права на мірныя сходы, гарантаваныя артыкулам 35 Канстытуцыі.

«Адзін з доказаў гэтага – грамадская кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам. Па дадзеных грамадскага аб'яднання «Экадом», з 2018 года па 18 мая 2020 года агульная сума прызначаных праціўнікам завода штрафаў склала 44.821,5 рубля, агульная колькасць сутак арышту – 130, было затрымана прыкладна 67 актывістаў. Усе аштрафаваныя і арыштаваныя актывісты былі прызнаныя судамі вінаватымі па артыкуле 23.34», – адзначыў праваабаронца.

ав