Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Петрышэнка: 26 бацькоў, якія былі на мітынгах з дзецьмі, прыцягнуты да адказнасці

25.09.2020 13:30
Іх законныя прадстаўнікі запрашаюцца на камісіі па справах непаўналетніх і прымаюцца адпаведныя меры.
Мінск PAP/EPA/STR

Разглядаецца каля 280 адміністрацыйных спраў аб удзеле непаўналетніх у несанкцыянаваных мітынгах, заявіў 24 верасня намеснік прэм'ер-міністр Ігар Петрышэнка на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, перадае прэс-служба ўрада, піша tut.by.

- На разглядзе парадку 280 адміністрацыйных спраў па парушэнні непаўналетнімі правілаў паводзінаў і ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах. Адпаведна, іх законныя прадстаўнікі запрашаюцца на камісіі па справах непаўналетніх і прымаюцца адпаведныя меры, – заявіў Петрышэнка.

Паводле яго слоў, на відэа зафіксавана, што «каля 20 бацькоў свядома прыцягнулі на несанкцыянаваныя акцыі 25 дзяцей».

ав